Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лістапада 2019, 14:50

У Беларусі пацяплее ў сярэдзіне наступнага тыдня

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пацяплее ў сярэдзіне наступнага тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У бліжэйшыя выхадныя ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць перыферыя халоднага маларухомага антыцыклону з цэнтрам над Сярэдняй Волгай. Чакаецца марознае надвор'е, пераважна без ападкаў. У пачатку наступнага тыдня захаваецца халоднае надвор'е, а ў сярэдзіне - атлантычныя цыклоны, што ідучы з поўначы Еўропы, прынясуць цёплае паветра, тэмпературны фон пачне павышацца", - сказалі ў Белгідрамеце.

У суботу, 23 лістапада, будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 7-13 градусаў марозу, на захадзе складзе 2-6 градусаў ніжэй за нуль. Удзень будзе ад мінус 5 па ўсходзе да плюс 1 па захадзе краіны.

У нядзелю, 24 лістапада, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 па паўднёвым захадзе да 13 градусаў марозу па ўсходзе краіны, удзень будзе ад мінус 4 да плюс 2.

У панядзелак, 25 лістапада, будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў асобных раёнах па крайнім паўднёвым захадзе Беларусі магчымы кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным складзе 3-10 градусаў марозу, па ўсходзе месцамі тэмпература паветра панізіцца да мінус 13, а па захадзе будзе ад мінус 2 да плюс 1. Удзень тэмпература складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў.

У аўторак, 26 лістапада, уначы ў заходніх, а ўдзень і ў цэнтральных раёнах краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 7, па ўсходзе пры праясненнях панізіцца да 8-10 градусаў марозу. Удзень будзе ад мінус 2 да плюс 5, па ўсходзе краіны - не вышэй за 3-4 градусы марозу.

У сераду, 27 лістапада, атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), па ўсходзе слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным складзе ад мінус 4 да плюс 3, удзень - ад нуля да 7 градусаў цяпла. Па ўсходзе ўначы будзе 5-7 градусаў марозу, удзень - 1-2 градусы ніжэй за нуль.

У чацвер, 28 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6, удзень - 1-8 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі