Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі пасля перапісу насельніцтва могуць перагледзець адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Грамадства 17.07.2019 | 12:08
Фота з архіва
Фота з архіва

17 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Пасля перапісу насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі можа быць перагледжаны. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой у час VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З мінулага года ў краіне вельмі сур'ёзна пачала ўзнімацца тэма нашага рэгіянальнага развіцця. Парламентарыі атрымалі заданне, пакуль папярэдняе, паглядзець аж да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі, які апошні раз быў зафіксаваны ў 1960-я гады і сёння з улікам развіцця, урбанізацыі, дэмаграфіі, міграцыі, зразумела, мае патрэбу ў пэўных карэкціроўках. Тут мы ў першую чаргу чакаем вынікаў перапісу насельніцтва, які адбудзецца ў канцы года", - сказаў Дзмітрый Крутой.

У пытанні рэгіянальнага развіцця асаблівая ўвага будзе ўдзелена гарадам з насельніцтвам звыш 80 тыс. чалавек. "Мы павінны прапанаваць асаблівы прэферэнцыйны пакет, паглядзець, як гэтыя тэрыторыі будуць развівацца", - адзначыў кіраўнік ведамства. Міністэрства эканомікі, паводле яго слоў, таксама цесна працуе з раёнамі з цяжкім сацыяльна-эканамічным становішчам.

"Орша ў нас пілот - ёсць указ, ёсць праграма. Мы вельмі ўважліва ўсё гэта штомесяц маніторым, і недзе восенню ў Прэзідэнта адбудзецца вялікая нарада па разглядзе гэтых пытанняў. Такіх тэрыторый па методыках і паказчыках у нас выдзелена каля трыццаці, таму мы будзем глядзець, што для іх можна прапанаваць", - заўважыў Дзмітрый Крутой.

Ён расказаў, што ў Беларусі вывучалі вопыт іншых краін па развіцці невялікіх гарадоў - няма ўніверсальнага рэцэпта, кожная дзяржава ідзе сваім шляхам. "Мы вывучалі вопыт краін Еўрасаюза: Вялікабрытаніі, Германіі, скандынаўскіх краін. Кожная краіна па-свойму вырашае праблему тэрыторый, дзе эканамічнае развіццё адстае ад сярэдняга", - сказаў міністр.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Школьныя канікулы ў 2019/2020 навучальным годзе Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня. Тэмай першага ўрока стане радок з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь" - Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!".