Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2019, 15:10

У Беларусі пашыраны магчымасці для разлікаў з дапамогай QR-кодаў і мабільных дадаткаў

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пашыраны магчымасці для разлікаў з дапамогай QR-кодаў і мабільных дадаткаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 29 лістапада 2019 года нумар 819/16, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

Дакумент прыняты, каб пашырыць магчымасці выкарыстання новых спосабаў безнаяўных разлікаў, стварыць дадатковыя ўмовы для ўкаранення ў Беларусі праграмных кас, а таксама ўмовы для выдачы пакупнікам наяўных сродкаў у касах магазінаў. Пастановай прадугледжана права для юрыдычных асоб і ІП забяспечваць, акрамя аплаты банкаўскай карткай, іншыя спосабы разлікаў, у тым ліку з выкарыстаннем QR-кодаў і мабільных дадаткаў.

З улікам прапаноў бізнесу і каб стварыць дадатковыя ўмовы для ўкаранення праграмных кас, пераносяцца тэрміны падключэння касавага абсталявання ІП да сістэмы кантролю касавага абсталявання. Так, павялічваюцца да 13 месяцаў тэрміны магчымасці выкарыстання касавага абсталявання без устаноўкі сродку кантролю падатковых органаў (СКПО) у выпадку заключэння індывідуальнымі прадпрымальнікамі з РУП "Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах" дагавораў на ўстаноўку, абслугоўванне, зняцце СКПО.

У сувязі з тым, што Нацбанк рыхтуе змяненні ў заканадаўства, каб дазволіць здымаць наяўныя грошы ў касах магазінаў, для правядзення такіх аперацый у аб'ектах гандлю і аказання паслуг прапісаны парадак выкарыстання касавага абсталявання.

Унесены змяненні для выкарыстання спецыяльнай камп'ютарнай сістэмы пры прыёме грошай за дадатковыя паслугі авіякампаній.

Пастановай нумар 819/16 прадугледжана магчымасць выкарыстання "Белпоштай" спецыяльнай камп'ютарнай сістэмы для прыёму грошай, у тым ліку пры аказанні паслуг фізічным і юрыдычным асобам з аснашчэннем паштальёнаў мабільнымі ўстройствамі для касавых аперацый у рэжыме online.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі