Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лістапада 2024, 19:57

У Беларусі падвялі вынікі конкурсу "Расліна 2025 года"

Фота Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі
Фота Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі падвялі вынікі конкурсу "Расліна 2025 года", паведамілі БЕЛТА ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі.

Раслінай года стане сіні васілёк (Centaurea cyanus) - аднагадовая травяністая лугавая расліна.

Пераможцу выбралі большасцю галасоў праз анлайн-галасаванне. Канкурэнцыю васільку склалі чабор звычайны і верас звычайны. Прыняць удзел у апытанні мог любы жадаючы.

Нацыянальная кампанія "Расліна года" праводзіцца грамадскай арганізацыяй "Батанічнае таварыства" штогод для прыцягнення ўвагі да дзікарослых раслін Беларусі, іх праблем і неабходнасці захавання.

Васілёк - сімвал беларускай зямлі. Менавіта гэта кветка размешчана на лагатыпе Беларусі як краіны, прывабнай для турызму. Цвіце васілёк з чэрвеня да позняй восені. Афарбоўка яго пялёсткаў вар'іруецца ад сіне-блакітных да блакітна-белых.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі