Фота Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі паднята дзве трэці льнотрасты, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Пад'ём ільнотрасты ідзе хутчэй, чым летась. На 5 верасня работа праведзена на 68 працэнтах плошчы (год таму - 58 працэнтаў).
Па абласцях сітуацыя выглядае так: у Брэсцкай - 98 працэнтаў (на год раней на гэту дату было 85 працэнтаў), Гродзенскай - 86 працэнтаў (72 працэнты), Гомельскай - 69 працэнтаў (29 працэнтаў), Магілёўскай - 63 працэнты (41 працэнт), Віцебскай - 60 працэнтаў (у мінулым годзе на гэту дату было гэтак жа), Мінскай - 46 працэнтаў (49 працэнтаў).
У цэлым па Беларусі ставіцца задача завяршыць пад'ём ільнотрасты да 20 верасня.-0-