ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 лістапада 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 кастрычніка 2023, 09:03

У Беларусі пачынаюцца заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці

Фота з архіва
Фота з архіва

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сёння пачынаюцца заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Галоўная ўвага ўдзяляецца падрыхтоўцы ваеннаабавязаных, якія на спецыяльным зборы даведваюцца аб асновах і парадку дзеянняў у час фарміравання тэрытарыяльных войскаў, падкрэслілі ў Мінабароны. Акрамя таго, ва ўсіх адміністрацыйных раёнах пройдуць тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы з прадстаўнікамі выканкамаў, ваенных камісарыятаў і адміністрацый пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў. Мэтай заняткаў з'яўляецца павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войскаў.

Мерапрыемствы, якімі кіруюць старшыні аблвыканкамаў, праводзяцца кожны год. Гэтыя заняткі прадоўжацца да 6 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі