Фота з архіва
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачаўся другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання (РТ), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Навучэнцы могуць праверыць свае веды па 16 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі. "Абітурыентам неабходна выбраць прадметы, якія спатрэбяцца ім для паступлення ў ВНУ. Гэта дзве дзяржаўныя мовы - беларуская і руская, а таксама матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская мовы, гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, сусветная гісторыя (навейшы час), гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, геаграфія. Таксама РТ змогуць прайсці выпускнікі папярэдніх гадоў. Гэта дасць магчымасць усім удзельнікам ацаніць свае магчымасці і псіхалагічна падрыхтавацца да будучых іспытаў", - расказалі ў ведамстве.
Іспыты праходзяць у 138 пунктах, у кожным з якіх свой графік правядзення і колькасць удзельнікаў па вучэбных прадметах. "Для праходжання РТ неабходна зарэгістравацца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў у анлайн-рэжыме праз асабісты кабінет або ў адным з пунктаў правядзення і атрымаць пропуск. Апрацоўка бланкаў адказаў і разлік вынікаў ажыццяўляецца па тэхналогіі цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання. Пасля праходжання другога этапу ў канцы лютага ўдзельнікам РТ прадаставяць рашэнні заданняў тэста для выканання работы над памылкамі з выкарыстаннем камплекта тэставых заданняў, а таксама дадуць каштоўныя кансультацыі", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Трэці, заключны, этап рэпетыцыйнага тэсціравання адбудзецца ў сакавіку-красавіку.-0-