Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 кастрычніка 2019, 12:59

У Беларусі пачаты эксперымент па пераходзе інспекцый па справах непаўналетніх на новы фармат работы

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з кастрычніка праходзіць эксперымент па ўкараненні новага фармату работы інспекцый па справах непаўналетніх, паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Янкоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння інспекцыі па справах непаўналетніх працуюць па занальным прынцыпе, гэта значыць на адміністрацыйным участку. Пэўны раён, які абслугоўвае РУУС, падзяляецца на ўчасткі, і кожны інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх замацоўваецца за ўчасткам, дзе ён займаецца як індывідуальнай і агульнай прафілактычнай работай, так і разглядае звароты грамадзян, выконвае розныя функцыі. Сёння мы разглядаем магчымасць выключэння гэтага падзелу і пераход да лінейнага прынцыпу", - расказаў Сяргей Янкоўскі.

Лінейны прынцып прадугледжвае, што інспектар будзе замацоўвацца не за ўчасткам, а за канкрэтным напрамкам - агульнапрафілактычнай работай, разглядам зваротаў грамадзян і інш.

"На нашу думку, гэта дасць магчымасць павысіць прафесіяналізм, палепшыць якасць работы", - адзначыў прадстаўнік МУС.

Эксперымент праходзіць па ўсёй рэспубліцы (у кожнай вобласці выбраны раён, дзе будуць тэсціраваць новы фармат) і прадоўжыцца па ліпень 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі