ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 12 мая 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2021, 09:00

У Беларусі пачаліся выпрабаванні энергасістэмы з адключэннем ліній электраперадачы з Літвой

Фота з архіва
Фота з архіва

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачаліся выпрабаванні энергасістэмы з адключэннем трансгранічных ліній электраперадачы з Літвой, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.

"Выпрабаванні праводзяцца для праверкі надзейнасці работы Беларускай энергасістэмы з улікам запланаванага выхаду энергасістэм краін Балтыі з энергакальца БРЭЛЛ, якое аб'ядноўвае Беларусь, Расію, Эстонію, Латвію і Літву", - гаворыцца ў паведамленні.

Праграма праверкі, якая разлічана на 24 гадзіны, прадугледжвае адключэнне высакавольтных ліній, назіранне за рэжымам работы энергасістэмы і ўключэнне высакавольтных ліній з выкананнем неабходных патрабаванняў бяспекі.

Аналагічныя выпрабаванні пройдуць 11 красавіка.

Гэтыя работы будуць праведзены ў рамках праграмы, якая ўзгоднена з сістэмнымі аператарамі краін БРЭЛЛ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі