ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2022, 14:55

У Беларусі пачалі выдаваць пашпарты гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду

Фота з архіва
Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалі выдаваць пашпарты гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства энергетыкі.

Падрыхтоўка да асенне-зімовага перыяду стартавала ва ўсіх рэгіёнах краіны. Паводле інфармацыі Дзяржэнерганагляду, у цэлым па краіне ўжо зарэгістравана 740 пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі, або 2,5 працэнта іх агульнай колькасці, а таксама 135 пашпартоў гатоўнасці ведамасных цеплакрыніц - 1,3 працэнта ад агульнай колькасці.

Рэгістрацыя праводзіцца ў адпаведнасці з тэрмінамі, зацверджанымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

У Мінэнерга адзначылі, што афармленне пашпартоў гатоўнасці да ацяпляльнага сезона павінна завяршыцца да 30 верасня. Да гэтага тэрміну неабходна выканаць усе запланаваныя арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы, якія забяспечаць надзейную і бяспечную работу энергаабсталявання ў халады.

Усяго ў гэтым годзе пашпарты гатоўнасці павінны атрымаць больш за 29 тыс. спажыўцоў цеплавой энергіі і звыш 10 тыс. ведамасных цеплакрыніц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі