Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2019, 09:40

У Беларусі пачалася планавая праверка падраздзяленняў ВПС і войскаў ППА

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/ У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл у Беларусі пачалася праверка падраздзяленняў ВПС і войскаў ППА. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У Мінабароны ўдакладнілі, што да праверкі прыцягваюцца экіпажы авіяцыі і падраздзяленні зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў ВПС і войскаў ППА. "Ім трэба будзе зрабіць марш у назначаны раён і заступіць на баявое дзяжурства па проціпаветранай абароне", - праінфармавалі ў абаронным ведамстве.

Якасць выканання задач і гатоўнасць асабовага складу будуць правераны палётамі кантрольных цэлей. Акрамя таго, будзе выкананы шэраг мерапрыемстваў па ўсебаковым забеспячэнні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі