Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2021, 14:19

У Беларусі пачалася комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах Беларусі пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба - першага намесніка міністра абароны пачалася комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.

Асноўная мэта - праверка і павышэнне ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і воінскіх часцей выканаць свае задачы па прызначэнні ў сучасных умовах.

"Дзеянні войскаў пройдуць практычна на ўсіх палігонах Узброеных Сіл і асобных участках мясцовасці. Улічваючы спецыфіку выконваемых задач, войскам трэба будзе дзейнічаць у розных умовах - пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы днём і ноччу як у лясных масівах, так і ў населеных пунктах", - адзначылі ў Мінабароны.

Завяршыць гэту праверку плануецца правядзеннем кантрольных заняткаў і тактычных вучэнняў з баявой стральбой рознага ўзроўню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі