ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 снежня 2021
Мінск Малавоблачна -13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2021, 10:08

У Беларусі пачалася адпраўка прызыўнікоў у войскі

Фота з архіва
Фота з архіва

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалася адпраўка грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Міністэрства абароны.

"У першы дзень адпраўкі ў войскі накіраваны амаль 1 тыс. прызыўнікоў, якія папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый, 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра і Мінскай ваеннай камендатуры. Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі ў кастрычніку-лістападзе плануецца накіраваць каля 10 тыс. чалавек. Для праходжання службы ў рэзерве ў гэты ж перыяд плануецца накіраваць амаль 200 чалавек", - гаворыцца ў паведамленні.

У Мінабароны нагадалі, што прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў жніўні - лістападзе 2021 года ажыццяўляецца ў адпаведнасці з указам ад 20 ліпеня 2021 года нумар 277. У адпаведнасці з заканадаўствам на прызыўныя камісіі восенню бягучага года выклікаюцца каля 60 тыс. маладых людзей.

Як адзначылі ў ведамстве, пачатая сёння адпраўка новага папаўнення ў войскі з абласных зборных пунктаў краіны ва Узброеныя Сілы прадоўжыцца па 5 лістапада, у іншыя войскі і воінскія фарміраванні - па 30 лістапада.

"У сувязі з санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне на абласных і Мінскім гарадскім зборных пунктах сумесна з органамі аховы здароўя праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне распаўсюджвання віруснай інфекцыі сярод навабранцаў. Прыбыўшы да месца службы, усё новае папаўненне пройдзе двухтыднёвую ізаляцыю", - падкрэслілі ў міністэрстве.

Ваенную прысягу новае папаўненне прыме 20 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі