ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2021, 14:30

У Беларусі па выніках студзеня-ліпеня плануецца ўвесці 2,24 млн кв.м жылля

Фота з архііва
Фота з архііва

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі па выніках студзеня - ліпеня бягучага года плануецца ўвесці 2,24 млн кв.м жылля. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі - начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Аўраменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 4 млн кв.м агульнай плошчы жылля, з іх з дзяржаўнай падтрымкай - 1 млн кв.м. За студзень - ліпень бягучага года мы чакаем, што будзе пабудавана 2,24 млн кв.м, можа, нават больш. Што датычыцца жылля з дзяржпадтрымкай, то чакаецца, што за студзень - ліпень будзе ўведзена 691 тыс. кв.м або 69,1 працэнта ад гадавога задання", - расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.

Паводле яго інфармацыі, для Брэсцкай вобласці стаіць заданне пабудаваць у 2021 годзе 590 тыс. кв.м, чаканы ў студзені - ліпені ўвод - 348,2 тыс. кв.м, гадавы план для Віцебскай вобласці - 330 тыс. кв.м, за сем месяцаў чакаецца ўвод 132,4 тыс. кв.м, у Гомельскай вобласці план - 500 тыс. кв.м, у студзені - ліпені будзе пабудавана 276,1 тыс. кв.м. У Гродзенскай вобласці за гэты перыяд чакаецца ўвод 250,2 тыс. кв.м з 420 тыс. кв.м жылля, будаўніцтва якога запланавана на бягучы год. Таксама ў планах пабудаваць у гэтым годзе ў Мінскай вобласці 1,2 млн кв.м, у студзені - ліпені чакаецца ўвод 595 тыс. кв.м. У Магілёўскай вобласці з 360 тыс. кв.м, запланаваных на год, чакаецца выкананне 150 тыс. кв.м. У Мінска планавае заданне - 600 тыс. кв.м жылля, у студзені - ліпені будзе пабудавана 488,3 тыс. кв.м або 81,4 працэнта ад плана.

Што датычыцца ўводу жылля, пабудаванага з дзяржаўнай падтрымкай, то план на бягучы год - 1 млн кв.м па рэспубліцы, чаканы ўвод у студзені - ліпені - 691 тыс. або 69,1 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці за сем месяцаў бягучага года чакаецца ўвод 153,9 тыс. кв.м з 200 тыс. кв.м, запланаваных на год, у Віцебскай вобласці - 38,8 тыс. кв.м з 90 тыс. кв.м, Гомельскай - 95,6 тыс. кв.м са 181 тыс. кв.м. "Для Гродзенскай вобласці пастаўлены план пабудаваць з дзяржпадтрымкай 110 тыс. кв.м жылля, у студзені - ліпені чакаецца ўвод 117 тыс. кв.м. Гэта значыць, яны перавыканалі ўжо гадавую патрэбнасць, але ўсё роўна прадаўжаюць будаваць. У Мінскай вобласці план - 205 тыс. кв.м, за сем месяцаў будзе пабудавана 128,5 тыс. кв.м, у Магілёўскай вобласці план - 90 тыс. кв.м, чаканы ўвод за названы перыяд - 50,4 тыс. кв.м. У Мінску будзе пабудавана 106,8 тыс. кв.м са 124 тыс. кв.м, запланаваных да ўводу ў гэтым годзе", - паведаміў Аляксандр Аўраменка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі