ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 25 мая 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лютага 2020, 13:02

У Беларусі няма неабходнасці ў шырокім прымяненні масак - Міністэрства аховы здароўя

Уладзімір Каранік
Уладзімір Каранік

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма неабходнасці ў шырокім прымяненні масак, заявіў сёння журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Маскі ёсць. Наша прамысловасць выпускае каля 60 тыс. масак у дзень. Яны адгружаюцца ў сістэму фармацыі і медтэхнікі. Акрамя таго, наша лёгкая прамысловасць аднавіла выпуск марлевых масак шматразовых. Мы да канца лютага атрымаем яшчэ 1 млн 600 масак па знешніх кантактах. Плюс у нас ёсць дамоўленасць, што ў выпадку неабходнасці будзе пастаўлена яшчэ некалькі мільёнаў масак, - сказаў Уладзімір Каранік. - Але на сённяшні момант неабходнасці ў шырокім прымяненні масак няма".

У Беларусі навучаюцца амаль 5 тыс. кітайскіх студэнтаў. Большасць з іх у сувязі з успышкай каранавіруса не выязджала на канікулы ў Кітай і не пакідала межаў Беларусі. "Мы ў рэжыме рэальнага часу працуем з Міністэрствам адукацыі і кіраўніцтвам усіх ВНУ. Мы чакаем, што яшчэ, напэўна, у другой палавіне сакавіка будуць далятаць апошнія партыі студэнтаў. Многім з іх прадоўжаны канікулы, многім арганізавана індывідуальнае навучанне. У любым выпадку вельмі ўважліва да гэтага ставіцца і кітайскі бок - усе студэнты, якія вылятаюць з краіны, праходзяць каранцінныя мерапрыемствы на радзіме. Такім чынам, мы тут выкарыстоўваем двайны кантроль", - адзначыў міністр.

Уладзімір Каранік падкрэсліў, што ў беларусаў няма падстаў для панікі. "Самая дзейсная форма барацьбы з панікай - інфармаванне. Не спрабуем нічога ўтаіць. Мы максімальна адкрыты. І гэта на сённяшні момант пазіцыя Міністэрства аховы здароўя, паколькі адсутнасць інфармацыі спараджае розныя чуткі і панічныя настроі. У нас ёсць сайт, магчымасць звароту грамадзян, мы прадстаўлены ў сацсетках. Калі нашых грамадзян хвалююць нейкія пытанні, то можна звяртацца непасрэдна ў міністэрства. І я гарантую, што любы грамадзянін атрымае аб'ектыўны і вычарпальны адказ", - дадаў ён.

Выпадкі захворвання інфекцыяй, выкліканай каранавірусам COVID-19, у Беларусі не зарэгістраваны. Разам з тым з 30 студзеня пераведзена ў рэжым павышанай гатоўнасці работа ўсёй санітарна-эпідэміялагічнай службы, хуткай медыцынскай дапамогі, амбулаторна-паліклінічных і бальнічных арганізацый аховы здароўя. Арганізацыі аховы здароўя краіны гатовы да прыёму пацыентаў з падазрэннем на захворванне і правядзення медыцынскага нагляду за кантактнымі асобамі.

У дыягнастычнай лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі забяспечана кругласутачнае дзяжурства для правядзення даследаванняў і тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі