Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 снежня 2021, 12:17

У Беларусі некаторыя бальніцы вярнуліся да профільнай работы

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паколькі чарговая хваля COVID-19 адступае, перапрафілюецца ложкавы фонд бальніц і аднаўляецца аказанне планавай дапамогі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У Мінску, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях паступова праходзяць дэзапрацоўку і вяртаюцца ў звычайны рэжым работы бальніцы, усе РНПЦ таксама прадаўжаюць аказваць планавую дапамогу.

У Брэсцкай вобласці ў сувязі са спадам эпідсітуацыі па COVID-19 прынята рашэнне выдзеліць для пацыентаў з каранавіруснай пнеўманіяй 1688 ложкаў з 13 386, астатнія на тыдні будуць працаваць у планавым рэжыме.

Планавую профільную медыцынскую дапамогу зноў аказваюць цэнтральныя раённыя бальніцы Бярозы, Ганцавіч, Драгічына, Жабінкі, Іванава, Камянца, Кобрына, Маларыты.

З 13 па 17 снежня пачалі аказанне планавай меддапамогі хірургічнае і неўралагічнае аддзяленні Брэсцкай гарадской бальніцы, рэабілітацыйнае аддзяленне нумар 1 Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы, 6 ложкаў рэанімацыйнага аддзялення Пінскай цэнтральнай бальніцы, каля 40 ложкаў рэанімацыйнага і акушэрска-гінекалагічнага аддзяленняў Івацэвіцкай ЦРБ, каля 40 ложкаў інфекцыйнага і неўралагічнага аддзяленняў Ляхавіцкай ЦРБ, 10 ложкаў тэрапеўтычнага аддзялення Столінскай ЦРБ.

З 20 па 24 снежня плануецца перапрафіляваць частку рэанімацыйнага аддзялення Івацэвіцкай ЦРБ, каля 50 ложкаў рэанімацыйнага і 2-га неўралагічнага аддзяленняў Пінскай цэнтральнай бальніцы, каля 30 ложкаў тэрапеўтычнага і рэанімацыйнага аддзяленняў Столінскай ЦРБ.

За мінулы тыдзень у Віцебскай вобласці для работы ў звычайным рэжыме перапрафіляваны 471 інфекцыйны ложак. З 13 снежня адноўлена аказанне медыцынскай дапамогі ў адпаведнасці з профілем у аддзяленнях хірургічнага профілю Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. З 20 па 24 снежня плануецца перавод 85 ложкаў з інфекцыйных у звычайны рэжым у раённых і гарадскіх установах.

У Гомельскай вобласці з 13 па 19 снежня вернуты ў звычайны рэжым работы яшчэ 40 ложкаў. Поўнасцю перапрафіляваны 14 цэнтральных раённых бальніц: Брагінская, Буда-Кашалёўская, Веткаўская, Добрушская, Ельская, Кармянская, Лоеўская, Лельчыцкая, Нараўлянская, Жыткавіцкая, Кастрычніцкая, Петрыкаўская, Хойніцкая, Чачэрская. Таксама гэта датычыцца гомельскіх гарадскіх клінічных бальніц нумар 1, 2, 4, абласнога скурна-венералагічнага дыспансера, абласнога анкадыспансера, абласнога шпіталя інвалідаў Айчыннай вайны. З 20 снежня па 26 снежня плануецца вярнуць у работу па профілі яшчэ 65 ложкаў. Размова ідзе аб розных аддзяленнях у абласных, гарадскіх і раённых бальніцах.

У Гродзенскай вобласці правялі мерапрыемствы па дэзынфекцыі ў цэнтральных раённых бальніцах Бераставіцы, Зэльвы, Дзятлава, Мастоў, Свіслачы, Карэліч, Воранава, Іўя, Смаргоні, Шчучына, Навагрудка. Цяпер яны працуюць у звычайным рэжыме. Таксама планавую дапамогу аказваюць у гарадской клінічнай бальніцы нумар 4 Гродна, абласным клінічным кардыялагічным цэнтры, Універсітэцкай клініцы.

У сувязі са зніжэннем узроўню захваральнасці прадаўжаюць вяртацца да планавай работы і аддзяленні сталічных клінік. У профільны рэжым работы за мінулы тыдзень вернута 228 ложкаў. З 14 снежня пачата шпіталізацыя і лячэнне профільных пацыентаў у рэўматалагічным, кардыялагічных аддзяленнях, аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі 1-й ГКБ. Клініка поўнасцю перайшла да работы ў штатным рэжыме. З 20 снежня пачне планавую работу кардыялагічнае аддзяленне 2-й гарадской бальніцы.

У Мінскай вобласці прайшлі ўжо дэзынфекцыю і працуюць у штатным рэжыме Бярэзінская, Крупская, Лагойская, Уздзенская, Чэрвеньская, Капыльская, Клецкая, Смалявіцкая, Нясвіжская, Любанская і Барысаўская цэнтральныя раённыя бальніцы, а таксама Жодзінская гарадская бальніца. Спынена планавая шпіталізацыя пацыентаў з інфекцыяй COVID-19 у Старадарожскую ЦРБ і Стаўбцоўскую ЦРБ.

У Магілёўскай вобласці пасля правядзення мерапрыемстваў па дэзынфекцыі з 20 снежня ў звычайны рэжым работы будуць перапрафіляваны 70 ложкаў Бабруйскай цэнтральнай бальніцы. Тут адновяць медыцынскую дапамогу пацыентам хірургічнага профілю. У звычайным рэжыме працуюць цэнтральныя раённыя бальніцы Краснаполля, Дрыбіна, Слаўгарада, Глуска, Хоцімска, Круглага, Мсціслава, Бялыніч і Чэрыкава. Пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй з гэтых устаноў праходзяць стацыянарнае лячэнне ў міжраённых цэнтрах і абласных установах аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі