Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2016, 17:08

У Беларусі не разглядаецца пытанне аб далейшым павышэнні пенсійнага ўзросту - Румак

28 верасня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі не разглядаецца пытанне аб далейшым павышэнні пенсійнага ўзросту, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Указ "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння" прыняты 11 красавіка бягучага года, ім прадугледжваецца з 1 студзеня 2017 года паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчынамі - 58 гадоў. "Пытанне аб далейшым павышэнні пенсійнага ўзросту не разглядаецца", - сказаў намеснік міністра.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік аддзела першаснай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч растлумачыла, што адносна далейшага павышэння пенсійнага ўзросту даследаванняў не праводзілася.

На ўліку ў органах па працы, занятасці і сацабароне знаходзіцца 2 605,6 тыс. пенсіянераў, з іх 82 працэнты - атрымальнікі пенсій па ўзросце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі