Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2021, 14:46

У Беларусі навучаецца каля 27 тыс. замежных студэнтаў

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі навучаецца каля 27 тыс. замежных студэнтаў, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас у сферы вышэйшай адукацыі захоўваецца разумны баланс інтарэсаў. І экспарт адукацыйных паслуг, нягледзячы на яго важнасць, з'яўляецца не самым галоўным паказчыкам, які з нашага пункту гледжання характарызуе якасць адукацыі. Тым не менш на працягу значнай колькасці гадоў мы назіраем устойлівы рост колькасці замежных грамадзян, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў нас у краіне. І сёння гэта лічба ўжо складае разам з навучэнцамі на падрыхтоўчых факультэтах ВНУ каля 27 тыс.", - расказаў Сяргей Каспяровіч.

Што датычыцца профілю, то традыцыйна ў іншаземцаў запатрабаваны медыцынскія спецыяльнасці. "Усе чатыры медыцынскія ВНУ даволі значна ўкамплектаваны замежнымі навучэнцамі. Тэхнічныя спецыяльнасці - ва ўсіх нашых тэхнічных ВНУ без выключэння. Педагагічныя спецыяльнасці запатрабаваны грамадзянамі постсавецкай прасторы, а таксама Кітая. Спецыяльнасці ў галіне культуры і мастацтва, у прыватнасці, у грамадзян Кітая. Вядома, не трэба забываць і пра IT-спецыяльнасці - замежныя навучэнцы актыўна выбіраюць гэты профіль падрыхтоўкі. Запатрабаваны таксама эканамічныя спецыяльнасці і ў галіне права", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі