Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 снежня 2019, 15:12

У Беларусі на выхадных пахаладае

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на выхадных пахаладае, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У першай палавіне тыдня ў Беларусі ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўдня Еўропы. Чакаецца дажджлівае і цёплае надвор'е. У далейшым з заходнімі і паўночна-заходнімі вятрамі на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш халоднае паветра з поўначы Скандынавіі. Тэмпературны фон пачне паступова паніжацца, і да канца рабочага тыдня пахаладае. У выхадныя дні будзе пераважаць слабамарознае надвор'е, а ападкі будуць выпадаць у выглядзе снегу", - расказалі сіноптыкі.

У аўторак, 24 снежня, атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі па паўднёвым захадзе - моцныя дажджы. Уначы і раніцай у многіх раёнах, удзень месцамі захаваецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў цяпла, удзень - 5-10 градусаў вышэй за нуль.

У сераду, 25 снежня, часам чакаюцца ападкі, у асноўным дождж, месцамі - слабы туман. На працягу сутак будзе ад 1 да 7 градусаў цяпла.

У чацвер, 26 снежня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі будуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. На працягу сутак будзе ад нуля да плюс 6, уначы пры праясненнях - да мінус 2.

У пятніцу, 27 снежня, часам невялікі снег, мокры снег. Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла.

У суботу, 28 снежня, часам чакаецца невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак у асноўным складзе ад нуля да мінус 5, толькі ўначы пры праясненнях тэмпература паветра панізіцца да 7 градусаў марозу, а ўдзень па паўднёвым захадзе краіны максімальная тэмпература - 1-2 градусы цяпла.

У нядзелю, 29 снежня, месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Уначы будзе 2-7 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях тэмпература панізіцца да 8-10 са знакам мінус. Удзень будзе ад 6 градусаў марозу да 1 градуса цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі