Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі на выбарчых участках абсталююць сядзячыя месцы для пажылых і інвалідаў

Грамадства 29.05.2019 | 15:30
Алена Дмухайла
Алена Дмухайла

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на выбарчых участках для пажылых і людзей з інваліднасцю абсталююць сядзячыя месцы для галасавання. Аб гэтым паведаміла сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Алена Дмухайла на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

ЦВК зацвердзіла сёння метадычныя дапаможнікі для ўчастковых выбарчых камісій. Асаблівую ўвагу ў абноўленых метадычках удзялілі стварэнню ўмоў для галасавання выбаршчыкаў з інваліднасцю, пажылых людзей. "Абавязваем кожную ўчастковую камісію акрамя кабінак для галасавання абсталяваць сядзячыя месцы для галасавання", - сказала яна. Такое месца будзе абгароджана для забеспячэння тайны галасавання.

Алена Дмухайла адзначыла, што спецыяльныя ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі на выбарчых участках ствараюцца ў Расіі і Латвіі.

У рэкамендацыях прадугледжаны выраб трафарэтаў для запаўнення бюлетэняў людзьмі, якія не маюць зроку. Акрамя таго, камісіі будуць абавязаны арганізаваць на ўчастках дзяжурства валанцёраў.

На пасяджэнні ЦВК разглядаліся і прапановы прадстаўнікоў грамадскасці аб удасканаленні правапрымяняльнай практыкі на выбарах. Размова, у прыватнасці, ішла пра фота і відэаздымку, якія жадаюць весці на ўчастках для галасавання наглядальнікі. Алена Дмухайла растлумачыла, што ўчастковай камісіі ў такіх выпадках рэкамендавана дазволіць зрабіць адзін-два здымкі з таго месца, дзе наглядальнікі нікому не перашкаджаюць. Такія тлумачэнні ЦВК давала камісіям і раней пры ўзнікненні спрэчных сітуацый.

Сёння ЦВК зацвердзіла ў тым ліку парадак правядзення трэнінгу для ўчастковых выбарчых камісій і практычны дапаможнік для тэрытарыяльных і акруговых камісій. Акрамя таго, зацверджана сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Яна складае 62 934 чалавекі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў Калі вы апынуліся ў агрэсіўным або напалоханым натоўпе