Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лістапада 2021, 11:59

У Беларусі на гэтым тыдні істотна пахаладае

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на гэтым тыдні істотна пахаладае, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Лістапад часта называюць перадзім'е, паколькі ён спалучае ў сабе рысы адыходзячай восені і хуткай зімы. Тэмпература паветра ўсё часцей становіцца адмоўнай, а ападкі пры гэтым выпадаюць у выглядзе снегу і мокрага снегу. Аднак устойлівае снежнае покрыва ўтвараецца, як правіла, толькі ў снежні. У гэтым годзе першы тыдзень лістапада парадаваў жыхароў Беларусі цёплым надвор'ем. Тэмпературны фон быў на 3-5 градусаў вышэйшы за кліматычную норму. Але ў бліжэйшыя суткі ўсё зменіцца - у краіну пачне паступаць халоднае паветра паўночных шырот", - адзначылі сіноптыкі.

У аўторак, 9 лістапада, прагназуецца пераменная воблачнасць. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўночным усходзе краіны будзе кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ноччу парывісты, месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях моцны парывісты, днём вецер аслабее да ўмеранага. Тэмпература паветра ў начны час складзе мінус 5 - плюс 1. Удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад нуля да плюс 5 градусаў.

У сераду, 10 лістапада, ноччу будзе пераменная воблачнасць, днём - воблачна з праясненнямі. Прагназуецца без ападкаў, толькі па поўначы краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу, ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, днём па поўначы парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 1 градуса па паўночным захадзе да мінус 9 па паўднёвым усходзе. Удзень тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 6, па паўднёвым захадзе - да плюс 8 градусаў.

У чацвер, 11 лістапада, будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі па поўначы рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы мокры снег. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ў начны час складзе ад мінус 6 па паўднёвым усходзе да плюс 3 па паўночным захадзе, удзень - плюс 2-8, па паўднёвым захадзе да 10 градусаў цяпла.

У пятніцу, 12 лістапада, месцамі, у асноўным па поўначы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 2 - плюс 5 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 4-10 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі