Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 мая 2020, 12:40

У Беларусі на 11 мая выздаравелі і выпісаны 6 тыс. 531 пацыент з COVID-19

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 11 мая выздаравелі і выпісаны 6 тыс. 531 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 23 тыс. 906 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

На сённяшні дзень у Беларусі адкрыта 38 лабараторый, праведзена 274 тыс. 60 тэстаў. За суткі з 10 на 11 мая спецыялісты правялі 10 тыс. 517 тэст-даследаванняў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 135 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі