Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2021, 11:19

У Беларусі можа з'явіцца ўпаўнаважаны па правах чалавека - Міклашэвіч

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануюць увесці новы праваабарончы інстытут - упаўнаважаны па правах чалавека, заявіў сёння старшыня Канстытуцыйнай камісіі, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прапануецца ўключыць у раздзел "Пракуратура, камітэт дзяржаўнага кантролю" главу аб упаўнаважаным па правах чалавека з вызначэннем яго канстытуцыйнага статусу, парадку назначэння і асноўных паўнамоцтваў. Такім чынам уводзіцца новы праваабарончы інстытут у мэтах дадатковай гарантыі абароны правоў і свабод чалавека для эфектыўнай сувязі паміж грамадзянамі і ўладай у праваабарончай сферы", - расказаў Пётр Міклашэвіч.

Сёння прайшло дзявятае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На пасяджэнні падведзены вынікі работы Канстытуцыйнай камісіі па распрацоўцы прапаноў па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі