Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2021, 18:16

У Беларусі і далей будуць удасканальвацца сацыяльныя стандарты - Петрышэнка

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і далей будуць развівацца і ўдасканальвацца сацыяльныя стандарты. Аб гэтым расказаў журналістам віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка ў час VI Усебеларускага народнага сходу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Петрышэнка адзначыў, што ў дакладзе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на сходзе вялікая ўвага была ўдзелена сацыяльнай тэматыцы. Віцэ-прэм'ер сказаў, што ў краіне вялікае значэнне надаецца падтрымцы розных слаёў насельніцтва, пажылых людзей, інвалідаў, шматдзетных сем'яў і маці. Ён лічыць, што такія меры падтрымкі вельмі важныя і патрэбны людзям.

Акрамя таго, намеснік прэм'ер-міністра закрануў тэму моладзі, якая знаходзіцца ў цэнтры ўвагі на дзяржаўным узроўні. Школьная адукацыя, далейшая вучоба ў ВНУ, ССНУ - у гэта дзяржава ўкладвае вялікія сродкі. Ігар Петрышэнка звярнуў увагу, што менавіта моладзь - будучыня краіны, упраўленцы, якія будуць у перспектыве прымаць рашэнні на дзяржаўным узроўні.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ў час VI Усебеларускага народнага сходу дэталёва абмеркаваны шырокі пералік пытанняў, актуальных для развіцця краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі