Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 сакавіка 2025, 11:20

"У Беларусі ёсць база рухацца далей і глыбей". Экс-прэм'ер Украіны прааналізаваў шлях развіцця

Мікалай Азараў. Скрыншот відэа БЕЛТА
Мікалай Азараў. Скрыншот відэа БЕЛТА
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА прэм'ер-міністр Украіны (2010-2014) Мікалай Азараў прааналізаваў шляхі развіцця краін.

На думку Мікалая Азарава, пераважная большасць краін цяпер спрабуюць выйсці з той мадэлі, якую ім навязалі. "Гэта мадэль, па сутнасці, каланіяльная. (Калі сітуацыя развіваецца па прынцыпе. - Заўвага БЕЛТА): мы забіраем у цябе рэсурсы, скажам, мінеральныя багацці па танных цэнах, пастаўляем табе ў невялікіх аб'ёмах прадукцыю тэхналагічную і тым самым паглыбляем тваё тэхналагічнае адставанне. Інакш кажучы, ты як была нашай калоніяй (магу многія краіны назваць), так і застанешся на доўгія гады. А мы будзем здымаць вяршкі з выскай дабаўленай вартасцю", - пракаменціраваў экс-прэм'ер.

Таксама спікер адзначыў, што Беларусь пайшла па сваім шляху развіцця. "Вельмі добра, што Беларусь з самага пачатку, з 1990-х гадоў, узяла курс на будаўніцтва высокатэхналагічнай эканомікі. Здолела захаваць высокатэхналагічныя вытворчасці, што нам не ўдалося зрабіць ва Украіне, на вялікі жаль. Цяпер у Беларусі ёсць база рухацца далей, рухацца глыбей. Аб гэтым і гаварыў ваш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на інаўгурацыі. Толькі хочацца пажадаць усяго найлепшага ў гэтым напрамку", - рэзюмаваў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі