Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 красавіка 2018, 15:45

У Беларусі экзамен на кіраванне матацыклам пачнуць прымаць па новых правілах з 22 красавіка

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 22 красавіка практычны экзамен на права кіравання матацыклам пачнуць прымаць па новых правілах. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік начальніка УДАІ МУС Аляксандр Цагельнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У яго дабаўлены раней анансаваныя элементы: змейка і манеўраванне ва ўмовах абмежаванага часу. Усе падраздзяленні Дзяржаўтаінспекцыі гатовы да гэтага", - сказаў Аляксандр Цагельнік.

Да ўвядзення новых правіл здачы практычнага экзамену рыхтаваліся і арганізацыі, якія займаюцца падрыхтоўкай вадзіцеляў. "Вучэбныя арганізацыі рыхтавалі матацыклістаў да здачы экзамену па новых правілах. Акрамя таго, у нас на катэгорыю А1 - гэта лёгкія матацыклы - можна падрыхтавацца самастойна, здаць тэарэтычны і практычны экзамен. Цяпер гэта зрабіць будзе крыху складаней. Што датычыцца бяспекі дарожнага руху, па выніках мінулага года і трох месяцаў бягучага назіраецца зніжэнне колькасці ДТЗ з удзелам матацыклістаў, знізілася таксама колькасць загінулых і параненых у такіх здарэннях", - сказаў на заканчэнне намеснік начальніка УДАІ МУС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі