Фота з архіва
1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 сакавіка даражэюць некаторыя маркі цыгарэт, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.
Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" на 20 капеек павышае цэны на цыгарэты Pall Mall Superslims Azure. "Тытунь-інвест" таксама паднімае на 20 капеек цэны на цыгарэты гэтай жа маркі.
Таксама ў пераліку кампаній, якія дэкларуюць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам, з'явілася новая - ТАА "Сентоні ПРА". Ёю ўстаноўлены цэны на некаторыя віды цыгарэт марак Vogue, Kent, Rothmans, Pall Mall, Lucky Strike.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права кожны месяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-