Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2021, 09:03

У Беларусі да Новага года зноў дазволілі продаж піратэхнікі

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні навагодніх і калядных свят у Беларусі зноў дазволілі продаж піратэхнічных вырабаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 4 снежня 2021 года нумар 688, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання. Забарона на аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі была ўведзена пастановай Савета Міністраў ад 11 жніўня 2020 года, якая цяпер страціла сілу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі