Сцяг Аўторак, 21 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2025, 11:18

У Беларусі да нарматворчасці падключаць штучны інтэлект

Фота Pexels
Фота Pexels
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да нарматворчасці падключаць штучны інтэлект. Аб гэтым намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс расказала ў эфіры навін "Першага інфармацыйнага", паведамляе БЕЛТА.

"Мы жывём у лічбавым грамадстве, якое імкнецца выкарыстоўваць штучны інтэлект. Таму Прэзідэнт падтрымаў ідэю аб тым, каб у АІС "Нарматворчасць", якая цяпер распрацоўваецца і будзе ўкараняцца ўжо ў гэтым годзе, уключаўся ў тым ліку штучны інтэлект. Гэту задачу давядзецца НЦЗПІ выканаць", - адзначыла Вольга Чупрыс.

Паводле яе слоў, штучны інтэлект можа дапамагчы сістэматызаваць дакументы, а пры распрацоўцы новага акта вызначыць, ці не будзе дубліраваць ужо выдадзеныя дакументы.

"Ён можа адказаць на пытанне, а ці трэба наогул прымаць гэты акт у тым выглядзе, у якім мы плануем яго прыняць, паколькі многія пытанні ўжо вырашаны, - дадала намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. - Таму тут нам трэба прыдумаць алгарытмы і пытанні, якія мы будзем задаваць штучнаму інтэлекту, і далей з яго дапамогай спрашчаць нашу нарматворчасць і павышаць якасць нашых нарматыўна-прававых актаў".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі