Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 чэрвеня 2021, 14:51

У Беларусі да канца тыдня захаваецца цёплае надвор'е

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да канца тыдня захаваецца цёплае надвор'е, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць знаходзіцца пад пераважным уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, таму чакаецца цёплае летняе надвор'е. Пры гэтым дажджоў будзе няшмат", - адзначылі сіноптыкі.

У аўторак, 15 чэрвеня, уначы прагназуецца пераважна без ападкаў. Раніцай і ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15. Удзень будзе 22-28 градусаў цяпла.

У сераду, 16 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-15. Удзень паветра прагрэецца да 20-27 градусаў.

У чацвер, 17 чэрвеня, чакаецца без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер няўстойлівы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14. Удзень будзе 22-28 градусаў цяпла.

У пятніцу, 18 чэрвеня, прагназуецца без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы будзе 8-15 градусаў цяпла. Удзень чакаецца да плюс 24-30.

У суботу, 19 чэрвеня, будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-17. Удзень паветра прагрэецца да 24-30 градусаў цяпла.

У нядзелю, 20 чэрвеня, чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўднёвым захадзе краіны месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12-18. Удзень будзе 25-31 градус цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі