Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2020, 11:23

У Беларусі да канца тыдня пахаладае

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да канца тыдня пахаладае, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У першай палавіне тыдня будзе пераважаць антыцыкланальны характар надвор'я з павышаным тэмпературным фонам. Але ўжо ў чацвер надвор'е пачне мяняцца. Атмасферныя франты прынясуць у нашу краіну дажджы, моцны парывісты вецер і істотнае пахаладанне", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 15 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па поўначы Беларусі месцамі пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 19-24 градусы цяпла, па паўднёвым захадзе - плюс 25-28.

У сераду, 16 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, удзень - 22-29 градусаў цяпла.

У чацвер, 17 верасня, уначы месцамі, пераважна па паўночным захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы ў паўночна-заходніх раёнах, удзень месцамі па Беларусі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Уначы і раніцай па паўднёвым усходзе чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад плюс 13 па паўночным захадзе да 27 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны.

У пятніцу, 18 верасня, пераважна па паўночным усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 9-15 градусаў цяпла, па захадзе - да плюс 17.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у выхадныя дні захаваецца халоднае надвор'е. У начны час месцамі па краіне, у асноўным на тарфяніках Палесся, ёсць верагоднасць слабых замаразкаў да мінус 2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі