Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2021, 12:34

У Беларусі да канца тыдня будзе цёплае для зімы надвор'е

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да канца тыдня будзе цёплае для зімы надвор'е, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У атмасферы пачалася вялікая перабудова надвор'я. Холад, звязаны з затокам у Беларусь паветра з паверхні Паўночнага Ледавітага акіяна, трымаўся амаль тыдзень. Але ўжо 20 студзеня маятнік надвор'я зрушыўся ў іншы бок. У атмасферы над нашай краінай пачалі панаваць патокі ўжо з Атлантычнага акіяна, і цеплыня ў бліжэйшыя суткі распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю Беларусі", - расказалі сіноптыкі.

У пятніцу, 22 студзеня, умовы надвор'я ў краіне будзе вызначаць цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання. Будзе пераважна без ападкаў. Месцамі прагназуецца туман і слабы галалёд. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень чакаецца ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла.

У суботу, 23 студзеня, захаваецца ўплыў цёплай вільготнай паветранай масы. Месцамі па Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы парывісты. Уначы будзе ад 2 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла, удзень - ад нуля да плюс 5 градусаў, па Брэсцкай вобласці месцаіі - да 7 градусаў цяпла.

У нядзелю, 24 студзеня, на тэрыторыю краіны перамесціцца франтальны раздзел з Карпат і абумовіць уначы пераважна ў паўднёва-заходніх раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя ападкі (дождж, па захадзе з пераходам у мокры снег). У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы парывісты. Тэмпература ўначы складзе ад 2 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла, удзень будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца цёплае і сырое надвор'е.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі