Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2020, 09:05

У Беларусі да 2025 года трэць жылля плануецца будаваць з дзяржпадтрымкай

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да 2025 года трэць жылля плануецца будаваць з дзяржпадтрымкай, паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ 20 верасня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З пачатку 2021 года запланавана штогод павялічваць будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай на 100 тыс. кв.м. Мы плануем выйсці на практычна 1,5 млн кв.м жылля з дзяржпадтрымкай у 2025 годзе - прычым удзельная вага будаўніцтва такога жылля вырасце з 26 працэнтаў у 2021 годзе да 33 працэнтаў у агульным аб'ёме", - расказаў Руслан Пархамовіч.

У 2020 годзе да ўводу прадугледжана ў цэлым 4 млн кв.м жылля, паводле ацэнкі міністра, гэты паказчык будзе выкананы.

"У далейшым мы плануем нарошчваць будаўніцтва жылля на 100 тыс. кв.м штогод, - адзначыў Руслан Пархамовіч. - Плануем выйсці да 2025 года на 4,5 млн кв.м жылля".

Паводле слоў міністра, у Мінску будзе будавацца не больш як 600 тыс. кв.м жылля ў год. "Уся ўвага будзе пераведзена на гарады-спадарожнікі, якіх у Мінска пяць, таму асноўнае жыллё будзе будавацца там", - растлумачыў міністр.

Па выніках 2020 года ў гарадах-спадарожніках прадугледжаны ўвод каля 50 тыс. кв.м жылля, у наступным годзе - 280 тыс. кв.м, да 2025 года - 1 млн кв.м. Найбольш актыўна будуць узводзіць жыллё ў Смалявічах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі