26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі было пашкоджана ў час непагоды 15 тыс. га лесу. Аб гэтым заявіў журналістам міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, падводзячы канчатковыя вынікі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы падбілі практычна канчатковыя лічбы пашкоджаных насаджэнняў у выніку непагоды - гэта 4 млн куб.м, або 15 тыс. га лесу. Сёння мы выйшлі на штодзённы аб'ём нарыхтоўкі каля 22 тыс. куб.м. Бачым, што гэтага пакуль недастаткова, але даём лясгасам пару дзён. Ужо з панядзелка павінны нарыхтоўваць па 30 тыс. куб.м у дзень. Тады даручэнне кіраўніка дзяржавы да 1 лістапада будзе выканана", - сказаў Аляксандр Кулік.
Паводле яго слоў, у лясгасах яшчэ ёсць рэзерв людзей, ёсць дадатковыя харвестары і форвардары. Чакаецца тэхнічная падтрымка ад дзяржавы каля 50 сартыментавозаў і 10 форвардараў.
"Рэсурсы ёсць і пакуль усё ідзе ў рабочым парадку. Мы штодзень усё кантралюем і прымаем аператыўныя рашэнні непасрэдна на месцы. Я або мае намеснікі пастаянна знаходзімся на бураломных лесасеках", - запэўніў міністр лясной гаспадаркі.-0-