Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 сакавіка 2020, 09:25

У Беларусі больш за 22 тыс. сем'яў палепшылі жыллёвыя ўмовы ў 2019 годзе

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2019 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 22,5 тыс. сем'яў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Сярод іх 6,6 тыс. маладых і 7,8 тыс. шматдзетных сем'яў, 2,3 тыс. грамадзян або сем'яў, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на канец 2019 года знаходзілася 649,2 тыс. сем'яў, што на 14,6 тыс. менш, чым на канец 2018-га. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу іх колькасць зменшылася на 14 тыс., у сельскіх населеных пунктах - на 0,6 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі