Навіны сюжэта
"Маладзёжная палітыка Беларусі "
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі больш за 16 тыс. навучэнцаў наведваюць амаль 1,2 тыс. ваенна-патрыятычных аб'яднанняў. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Алена Ануфровіч.
Кіраўнік цэнтра адзначыла, што ў краіне заўсёды ўдзялялася вялікая ўвага ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі. "Апошнім часам яно атрымала новы віток развіцця ў тым ліку ў пераглядзе форм, метадаў і напрамкаў. Акрамя таго, у дапамогу ўключыліся сілавыя ведамствы. Таксама ў сістэме адукацыі з'явіліся кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, павялічваецца колькасць ваенна-патрыятычных клубаў, пераглядаюцца напрамкі работы, змест мерапрыемстваў. Цяпер у сістэме адукацыі налічваецца каля 1,2 тыс. ваенна-патрыятычных аб'яднанняў, якія наведваюць больш за 16 тыс. навучэнцаў", - праінфармавала Алена Ануфровіч.
У мэтах павышэння эфектыўнасці работы аб'яднанняў па інтарэсах ваенна-патрыятычнага профілю і дэманстрацыі іх дасягненняў штогод праводзіцца агляд-конкурс ваенна-патрыятычных клубаў пошукавых аб'яднанняў. "Мы яго праводзім сумесна з Міністэрствам абароны і Ваеннай акадэміяй. У бягучым годзе ўдзельнікамі рэспубліканскага злёту сталі 14 каманд (126 навучэнцаў). Яны спаборнічалі ў дзвюх намінацыях - "Лепшае пошукавае аб'яднанне" і "Лепшае ваенна-патрыятычнае аб'яднанне", - канстатавала дырэктар цэнтра.-0-