Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2022, 17:44

У Беларусі без электраэнергіі засталіся 506 населеных пунктаў

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі без электраэнергіі засталіся 506 населеных пунктаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС, са спасылкай на ДВА "Белэнерга".

"Па стане на 15.00 на тэрыторыі рэспублікі без электраэнергіі застаюцца 506 населеных пунктаў (Брэсцкая вобласць - 31, Віцебская - 155, Гомельская - 1, Гродзенская - 87, Мінская - 221, Магілёўская - 11). Адключэнні аператыўна ўстараняюцца брыгадамі", - расказалі ў МНС.

У Мінску з 12.00 сёння было зафіксавана ўзмацненне ветру з парывамі да 25 м/с. У выніку дрэннага надвор'я зафіксаваны падзенні розных канструкцый, дрэў, у тым ліку на аўтамабілі, а таксама элементаў даху. Работнікі МНС аператыўна ліквідуюць наступствы дрэннага надвор'я. Па стане на 14.30 ратавальнікі выязджалі на аказанне дапамогі па распілоўцы паваленых дрэў у 10 выпадках, па дэмантажы аварыйных лістоў бляхі ў 16 выпадках, па дэмантажы білборда ў 4 выпадках, па дэмантажы аконнай рамы, даху прыпыначнага пункта, падсветкі будынка.

У службу 101 Гродзенскай вобласці ў першай палавіне дня паступіла 5 паведамленняў аб падзенні дрэў і 1 паведамленне аб дэфармацыі металічнай канструкцыі. У Астравецкім раёне тры дрэвы ўпалі на праезную частку аўтадарогі вёска Гудагай - пункт пропуску "Лоша". Таксама падзенне дрэў на праезныя часткі зафіксаваны ў вёсцы Солы Смаргонскага раёна, вёсцы Эймінаўцы Бераставіцкага раёна і вёсцы Восава Воранаўскага раёна. У Ашмянах на тэрыторыі прыватнага домаўладання дрэва таксама не вытрывала парываў ветру. Пацярпелых няма.

Пашкоджаны 120 лістоў шыферу двух сельскагаспадарчых будынкаў і 20 лістоў шыферу прыватнага жылога дома ў Смаргонскім раёне.

"Моцны вецер захаваецца да канца дня. Просім быць уважлівымі і асцярожнымі. Калі бачыце моцныя парывы ветру, па магчымасці ўстрымайцеся ад выхаду на вуліцу", - сказалі ў МНС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі