Фота з архіва
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аператараў сотавай сувязі недзеляць правам прадастаўляць мікрапазыкі, паведаміў журналістам член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Аляксей Райко, каменціруючы навацыі законапраекта "Аб спажывецкім крэдыце (мікрапазыцы)". Сёння дэпутаты прынялі яго ў першым чытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сфера дзейнасці гэтага законапраекта распаўсюджваецца на банкі, ламбарды, якія прадастаўляюць пазыкі пад залог маёмасці, а таксама на аператараў сотавай сувязі. Аператараў плануецца надзяліць правам прадастаўляць мікрапазыкі, - расказаў Аляксей Райко. - Асноўнай нормай, якая змяшчаецца ў законапраекце, з'яўляецца інфармаванне грамадзян на ўсіх этапах: ад моманту заключэння крэдытнага дагавора або дагавора спажывецкай мікрапазыкі да моманту выканання сваіх абавязацельстваў. Таксама ўводзіцца паняцце дадатковых платных паслуг, крэдытнага дагавора, які змяшчае ў сабе нормы аб тым, што спажывецкі крэдыт, мікрапазыка можа быць выдадзена толькі ў беларускіх рублях без выкарыстання эквіваленту ў замежнай валюце".
Паводле яго слоў, замацоўваецца норма партнёрскіх праграм. "Калі банкі могуць пашырыць сваю прысутнасць у рэгіёнах, у цэлым па краіне праз партнёрскія пагадненні. Уводзіцца адна з навел, якая не выкарыстоўвалася раней, - прадастаўленне адтэрміновак па плацяжах. Адтэрміноўка будзе прадастаўляцца ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях: страта работы, смерць мужа або жонкі, павелічэнне асоб, якія знаходзяцца на ўтрыманні, часовая непрацаздольнасць звыш 40 дзён, а таксама прызнанне крэдытаатрымальніка інвалідам у адпаведнасці з заканадаўствам. Гэта новая норма, якая нідзе раней не была прадстаўлена ў нарматыўных прававых дакументах і якая дасць магчымасць яшчэ больш узмацніць абарону правоў спажыўцоў", - дапоўніў дэпутат.
У праекце закона існуючыя падыходы да парадку прадастаўлення мікрапазык уніфікаваны з падыходамі да прадастаўлення спажывецкіх крэдытаў. Прыняцце норм, устаноўленых праектам закона, будзе садзейнічаць развіццю спажывецкага крэдытавання (мікрафінансавання), пашырэнню яго даступнасці, аказанню больш якасных паслуг банкамі і мікрафінансавымі арганізацыямі, а таксама зменшыць колькасць зваротаў грамадзян, якія змяшчаюць скаргі на няякаснае аказанне паслуг арганізацыямі-партнёрамі.
Акрамя таго, прыняцце законапраекта дасць магчымасць ажыццявіць паэтапную гарманізацыю і збліжэнне падыходаў да нарматыўнага рэгулявання крэдытных і некрэдытных фінансавых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.-0-