Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 чэрвеня 2020, 16:51

У Беларусі амаль 44 тыс. доўгажыхароў ва ўзросце 90-99 гадоў

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 43 980 доўгажыхароў ва ўзросце 90-99 гадоў, 428 чалавек перасягнулі стагадовы рубеж. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла кіраўнік Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра (актыўнага даўгалецця), галоўны пазаштатны спецыяліст па геранталогіі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных Людмілы Жылевіч, больш за ўсё доўгажыхароў пражывае ў Віцебскай вобласці. "Хочам правесці даследаванне, чым гэта выклікана", - праінфармавала спецыяліст. "Найбольшая колькасць доўгажыхароў сярод сельскага насельніцтва. Асабліва людзі той моцнай загартоўкі, якія прывыклі да пастаяннай фізічнай працы, свежага паветра і натуральнага харчавання", - дадала дырэктар цэнтра.

Яна расказала, што ў цэнтры актыўнага даўгалецця праводзілі невялікае апытанне сярод людзей, якім споўнілася больш за сто гадоў. Цікавіліся, аб чым яны шкадуюць, што лічаць самым важным у жыцці і якія парады далі б моладзі, каб доўга жыць. Усе апытаныя шкадавалі, што мелі недастаткова стасункаў з блізкімі, не паспелі сказаць ім усіх добрых слоў. Аб'ядноўвае доўгажыхароў пазітыўны погляд на свет і актыўнасць. "Што датычыцца пажаданняў моладзі, то яны гаварылі, што трэба працаваць, і тады старасць за вамі не паспее", - адзначыла Людміла Жылевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі