Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2024, 13:29

У Беларусі аграрыям трэба будзе засеяць вясной больш за 2,3 млн га

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі аграрыям трэба будзе засеяць гэтай вясной больш за 2,3 млн га. Аб гэтым у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства - начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Каскевіч.

Уся пасяўная плошча складае больш за 5 млн га. Згодна з планам, сяўба яравых збожжавых і зернебабовых будзе праведзена на плошчы каля 600 тыс. га. "У гэтым годзе павялічана плошча азімага ячменю на 116,5 тыс. га, - адзначыў Іван Каскевіч. - Мы прыраслі па азімай пшаніцы і рапсе, дабавілі зернебабовых культур. Ідзём на ўзроўні мінулага года па лёне, цукровых бураках, бульбе. Дабавілі плошчы па агародніне, каб забяспечыць запасы, стабфонды і ні ад каго не залежаць".

Пасяўныя плошчы па кармавых культурах крыху скараціліся, што звязана з сяўбой люцэрны і перазалужэннем. "Актыўна над гэтым працуем і плануем атрымаць больш прадукцыі з аднаго гектара", - дадаў начальнік упраўлення.

Іван Каскевіч таксама звярнуў увагу, што ў сувязі са змяненнямі клімату ў пасяўной структуры на 180 тыс. га павялічыўся азімы клін. Сярод пераваг азімых культур - паскоранае праходжанне сяўбазвароту, гібкія тэрміны ўборкі, больш высокая аддача з аднаго гектара і, адпаведна, лепшы вынік.

У бягучым годзе з-за цёплага надвор'я сяўба стартавала на тры тыдні раней, чым звычайна. Аграрыі былі да гэтага цалкам гатовы, таму хутка ўвайшлі ў палі і пачалі работы. На сёння прымаюцца ўсе меры, каб атрымаць дастойны ўраджай.

Па стане на 15 красавіка яравыя культуры пасеяны на 697,2 тыс. га - гэта 29,5 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 504,6 тыс. га, што складае 82 працэнты да плана. Яравы рапс пасеялі на плошчы 6,81 тыс. га, што складае 11,06 працэнта ад запланаваных аб'ёмаў, а цукровыя буракі - на 49 тыс. га (47,5 працэнта). Кукурузу пасеялі ў цэлым на плошчы 22,5 тыс. га, што складае 1,83 працэнта ад плана.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі