
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі адпачылі і аздаравіліся больш за 3 тыс. дзяцей з Данбаса. Аб гэтым у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказала дырэктар Данецкай грамадскай арганізацыі для дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў "Дэльфіны" Вольга Волкава.
"Больш за 3 тыс. дзяцей з Данбаса змаглі наведаць Беларусь. Калі гаварыць аб уражаннях, то іх немагчыма перадаць. У гэтым вялікая заслуга Прэзідэнта Беларусі. Наогул, я сябрую з многімі беларусамі. Напрыклад, з Аляксеем Талаем і яго камандай", - расказала Вольга Волкава.
Грамадскі дзеяч расказала, што літаральна нядаўна яе падапечныя трапілі пад абстрэл: "Я думала, у мяне сэрца спыніцца. Мы жывём як на вулкане. Але тая магчымасць, якую даюць нам нашы беларускія браты, дарагога каштуе. І Аляксей (Талай. - Заўвага БЕЛТА), і Прэзідэнт Беларусі, і простыя грамадзяне, якія нясуць рэчы ў фонд дапамогі. Можна сказаць, што для мяне тэма Беларусі - родная", - сказала на заканчэнне Вольга Волкава.-0-
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.