Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2019, 13:03

У Беларусі абноўлены пералік тавараў, якія нельга абмяняць або вярнуць у магазін

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абноўлены пералік нехарчовых тавараў належнай якасці, якія не падлягаюць абмену і вяртанню. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 снежня 2018 года нумар 935, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Усяго ў спісе 33 пазіцыі. У прыватнасці, не падлягаюць вяртанню і абмену паркет, ламінат, керамічная плітка, шпалеры (раней нельга было вярнуць гэты тавар у колькасці, адрознай ад набытай спажыўцом). Да мэблевых гарнітураў і набораў дададзена мэбля з механізмамі трансфармацыі, прыводзімымі ў рух электрапрыводам. Спіс таксама папоўнілі ветэрынарныя сродкі, вадкасць для электронных парагенератараў, навушнікі.

Некаторыя тавары са спіса можна будзе абмяняць або вярнуць, калі яны ўпакаваны ў герметычную (вакуумную) спажывецкую ўпакоўку, а таксама, якая забяспечвае магчымасць устанавіць, што тавар не быў у карыстанні. Гэта датычыцца біжутэрыі, парфумерна-касметычных тавараў, манікюрных і педыкюрных інструментаў, цацак, навушнікаў і некаторых іншых тавараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі