Фота ДМК
28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абноўлены пералік месцаў, у якіх можна ажыццяўляць перачэпку транспартных сродкаў і перагрузку тавараў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДМК.
Змяненні прадугледжаны пастановай Савета Міністраў ад 25 лістапада 2024 года нумар 870, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З пераліку выключаны пункт мытнага афармлення "Ліда-аўта", пры гэтым спіс дапоўнены складам часовага захоўвання "Беняконі-ТЛЦ". Тут магчыма правядзенне грузавых аперацый як па перачэпцы, так і па перагрузцы.
У спецыяльна ўстаноўленым месцы на складзе часовага захоўвання "Катлоўка" будзе магчыма не толькі перачэпка, але і перагрузка. А зона чакання "Урбаны" на беларуска-латвійскай граніцы выключана са спіса.
Палажэнні пастановы ўступяць у сілу 8 снежня 2024 года.
Усяго ў рэспубліцы функцыянуе 22 спецыяльна ўстаноўленыя месцы для перачэпкі і перагрузкі: 6 у рэгіёне дзейнасці Брэсцкай мытні, 11 - Гродзенскай рэгіянальнай і 5 - Віцебскай.-0-