Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2024, 11:53

У Беларусі абноўлены авіяцыйныя правілы па дзяржрэгістрацыі суднаў эксперыментальнай авіяцыі
 

Фота з архіва
Фота з архіва
9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абноўлены авіяцыйныя правілы па дзяржаўнай рэгістрацыі паветраных суднаў эксперыментальнай авіяцыі. Адпаведная пастанова Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта ад 30 жніўня 2024 года нумар 8 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Авіяцыйныя правілы вызначаюць парадак прысваення дзяржаўных і рэгістрацыйных знакаў эксперыментальным паветраным суднам і іх нанясення на эксперыментальныя паветраныя судны, вядзення Дзяржаўнага рэестра эсперыментальных паветраных суднаў, афармлення і выдачы (атрымання) рэгістрацыйных пасведчанняў, выключэння з Дзяржаўнага рэестра эксперыментальных паветраных суднаў і інш.

Страціўшым сілу прызнаецца пастанова Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта ад 19 лістапада 2018 года нумар 4 "Аб зацвярджэнні Авіяцыйных правіл дзяржаўнай рэгістрацыі эксперыментальных паветраных суднаў Рэспублікі Беларусь".

Дакумент уступае ў слу з 11 кастрычніка 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі