Фота з архіва
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абнавілі авіяцыйныя правілы па арганізацыі дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзянскіх паветраных суднаў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 3 кастрычніка 2024 года нумар 89, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Авіяцыйныя правілы вызначаюць парадак арганізацыі дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзянскіх паветраных суднаў, прысваення дзяржаўнага і рэгістрацыйнага знакаў, патрабаванні да нанясення апазнавальных знакаў, сімвалаў, надпісаў і эмблем.
Патрабаванні авіяцыйных правіл распаўсюджваюць сваё дзеянне на грамадзянскія беспілотныя паветраныя судны. Яны абавязковыя для прымянення на тэрыторыі Беларусі ўсімі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі незалежна ад іх юрыдычнага статусу і форм уласнасці, якія плануюць стаць уладальнікам, эксплуатантам грамадзянскага паветранага судна.
Новая рэдакцыя авіяцыйных правіл уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Пастановы ведамства, якія раней рэгулявалі гэтыя пытанні, прызнаны страціўшымі сілу.-0-