Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 снежня 2019, 14:14

У Беларусі аб'яўлены літаратурны конкурс "Нашай Перамозе - 75!"

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Грамадская Палата Саюзнай дзяржавы праводзяць міжнародны літаратурны конкурс "Нашай Перамозе - 75!". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінінфарме.

Конкурс праводзіцца па 1 красавіка 2020 года ўключна ў трох намінацыях: апавяданне (не больш як 5 старонак), вершы (не больш як 3 творы), эсэ (не больш як 3 старонкі). У ім могуць удзельнічаць усе жадаючыя, незалежна ад узросту, месца жыхарства і грамадзянства. Акрамя таго, дапушчальна прадастаўленне работ у суаўтарстве (не больш як 3 чалавекі, пазначэнне ўсіх кантактных даных абавязкова).

Да ўдзелу прымаюцца толькі раней не апублікаваныя творы на рускай або беларускай мовах. Публікацыяй лічыцца абнародаванне ў любым выглядзе, уключаючы размяшчэнне ў інтэрнэце. Работы прымаюцца з паметкай "на конкурс". З палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі