Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2018, 17:14

У Беларусі 36 працэнтаў уведзенага ў студзені-красавіку жылля пабудавана для маючых патрэбу

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 36,2 працэнта ўведзенага ў студзені-красавіку жылля пабудавана для маючых патрэбу, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У студзені-красавіку арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 12,9 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1,147 млн кв. м агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 415,3 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 36,2 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана з дзяржпадтрымкай 281,8 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 256,4 тыс. кв. м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 330,9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля (28,8 працэнта ад агульнага ўводу па рэспубліцы).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі