Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2021, 12:55

У Беларусі 31 сакавіка чакаецца да +21°С

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 21 градуса цяпла чакаецца ў Беларусі 31 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Чакаецца без істотных ападкаў, толькі ўначы і раніцай пераважна па ўсходняй палове часам пройдуць дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер будзе заходні 4-9 м/с, удзень месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час - плюс 4-10 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 13-19 градусаў, месцамі па паўднёвым захадзе да 21 градуса цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі