ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 7 чэрвеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 кастрычніка 2015, 13:57

У Беларусі 1001 дзіця-сірата знайшло сям'ю за два гады работы інфармпартала dadomu.by

Фота з архіва
Фота з архіва

8 кастрычніка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Інфармацыйны партал dadomu.by за два гады работы дапамог 1001 дзіцяці-сіраце набыць сям'ю. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі Беларусі Наталля Паспелава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інтэрнэт-партал, які аб'ядноўвае розных людзей у пошуку сям'і для кожнага дзіцяці, пачаў работу 14 кастрычніка 2013 года. Падтрымку гэтаму праекту аказалі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын", Міністэрства адукацыі і іншыя ведамствы. За два гады колькасць наведвальнікаў партала перавысіла 80 тыс., больш як 9,3 тыс. чалавек зарэгістраваны як актыўныя карыстальнікі.

Паводле слоў Наталлі Паспелавай, дзякуючы інфармацыі партала 403 дзіцяці былі ўсыноўлены, 176 - аформлены пад апеку, 160 дзяцей - у прыёмныя сем'і, 89 - у дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, амаль 170 дзяцей вернуты бацькам. "Мы не чакалі такога ўплыву інфармацыйных тэхналогій на нядобранадзейныя сем'і, - прызнала дырэктар цэнтра. - Даведаўшыся, што звесткі аб іх дзіцяці размешчаны на партале і сталі даступныя шырокаму колу людзей, нядобранадзейныя бацькі сталі на шлях выпраўлення, каб вярнуць сваё дзіця ў родную сям'ю".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі