Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2022, 10:23

У Беларусь за суткі прыбылі 146 украінскіх грамадзян

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь за суткі праз краіны ЕС прыбылі 146 украінскіх грамадзян, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны пагранічны камітэт.

"З 6:00 23 мая па 6:00 24 мая ў нашу краіну прыбылі 146 грамадзян Украіны. 123 з іх прыбылі праз Польшчу. Праз Літву прыехалі 18 украінцаў, яшчэ пяцёра - праз Латвію. Нагадваем, што іншаземцам, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычнай абстаноўкай ва Украіне, у тым ліку транзітам праз тэрыторыю іншых краін, для ўезду не патрэбны ПЛР-тэст (сертыфікат)", - расказалі ў ведамстве.

У Дзяржпагранкамітэце дадалі, што пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі